Памер шрыфта:

Аб удзеле намесніка Міністра замежных спраў Беларусі А.Дапкюнаса ў 74-й сесіі Генеральнай Асамблеі ААН

08 кастрычніка 2019 г.

08-10-2019

7 кастрычніка 2019 г. намеснік Міністра замежных спраў Рэспублікі Беларусь Андрэй Дапкюнас прыняў удзел у агульнай дыскусіі Другога камітэта (эканамічныя і фінансавыя пытанні) Генеральнай Асамблеі ААН.

У сваім выступленні беларускі дыпламат прадставіў бачанне ролі і задач Камітэта ў забеспячэнні паспяховага ажыццяўлення Парадку дня ў галіне ўстойлівага развіцця да 2030 года, падкрэсліўшы важнасць павышэння практычнай значнасці яго працы.

Як адзначыў А.Дапкюнас, міжнародны гандаль, лічбавая трансфармацыя, шырокае выкарыстанне пераваг новых тэхналогій, стварэнне партнёрстваў на ўсіх узроўнях з'яўляюцца магутнымі глабальнымі паскаральнікамі дасягнення Мэтаў устойлівага развіцця і павінны стаць прыярытэтнымі напрамкамі работы Другога камітэта.

Прадстаўнік Беларусі таксама звярнуў увагу, што краіны з сярэднім узроўнем даходу ўяўляюць сабой адзіную значную катэгорыю дзяржаў-членаў ААН, якая не мае праграмнага дакумента супрацоўніцтва з ААН, і заклікаў паскорыць працэс па распрацоўцы стратэгіі ААН у дачыненні да гэтай групы краін.

А.Дапкюнас праінфармаваў пра намаганні Беларусі па рэалізацыі Парадку дня — 2030, паведаміў аб планах прыняць у Мінску ў 2020 годзе першы форум па дасягненню МУР у Еўразійскім эканамічным саюзе.  Заклікаў да развіцця і ўмацаванню супрацоўніцтва паміж нацыянальнымі інстытутамі і механізмамі, адказнымі за дасягненне глабальных мэтаў.

На палях сесіі намеснік Міністра замежных спраў Беларусі сустрэўся з Адміністратарам Праграмы развіцця ААН (ПРААН) Ахімам Штайнерам. Суразмоўцы абмеркавалі стан і перспектывы ўзаемадзеяння Беларусі з ПРААН і рэалізацыю дзеючай краінавай праграмы ПРААН для Беларусі.

Да даведкі. У цяперашні час дзейнічае пятая краінавая праграма ПРААН для Беларусі на перыяд 2016-2020 гады з агульным аб'ёмам фінансавання 82 млн. дал. ЗША. Прыярытэтамі праграмы з'яўляюцца ўмацаванне дзяржаўнага кіравання, дасягненне ўстойлівага эканамічнага росту, пашырэнне ўдзелу жанчын у жыцці краіны, забеспячэнне доступу насельніцтва да шырокага спектру сацыяльных паслуг, прасоўванне здаровага ладу жыцця.

А.Дапкюнас праінфармаваў аб пачатку падрыхтоўкі чарговай краінавай праграмы ПРААН на 2021-2025 гады і праведзеных у Мінску 25 верасня першых кансультацыях з удзелам шырокага кола нацыянальных партнёраў для вызначэння асноўных кампанентаў новай праграмы.

А.Штайнер паведаміў аб істотным скарачэнні фінансавання ААН. У гэтым кантэксце былі абмеркаваны фінансава-эканамічная сітуацыя ў Арганізацыі і дзейнасць краінавага офіса ПРААН у Беларусі, уключаючы пытанні яго фінансавання.

Суразмоўцы абмеркавалі міжнароднае чарнобыльскае супрацоўніцтва. А.Дапкюнас праінфармаваў аб плануемым унясенні Беларуссю на 74-ю сесію ГА ААН праекта рэзалюцыі аб доўгатэрміновых наступствах чарнобыльскай катастрофы. А.Штайнер пацвердзіў захаванне за ПРААН статусу каардынатара па чарнобыльскім пытанні ў ААН.

версія для друку

Відэа МЗС

Aрхіў

Афіцыйныя інтэрнэт-рэсурсы