Памер шрыфта:

Аб сустрэчы намесніка Міністра замежных спраў Беларусі А.Дапкюнаса з Паслом Кітая

05 лістапада 2019 г.

05-11-2019

5 лістапада 2019 г. адбылася сустрэча намесніка Міністра замежных спраў Рэспублікі Беларусь Андрэя Дапкюнаса з Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Кітайскай Народнай Рэспублікі ў Рэспубліцы Беларусь Цуй Цымінам.

Падчас сустрэчы беларускі і кітайскі дыпламаты дэталёва абмеркавалі актуальныя пытанні двухбаковага супрацоўніцтва ў гандлёва-эканамічнай галіне, з задавальненнем адзначылі працяг даўняй традыцыі шчыльнага ўзаемадзеяння і ўзаемнай падтрымкі Беларусі і Кітая ў міжнародных арганізацыях, а таксама абмяняліся думкамі аб перспектывах актывізацыі сумеснай работы у рамках шматбаковых ініцыятыў і аб’яднанняў, у тым ліку ў рамках Шанхайскай арганізацыі супрацоўніцтва, ініцыятывы “Пояс і шлях” і фармату “17+1”. 

Суразмоўцы ў папярэднім плане падсумавалі вынікі беларускага-кітайскага супрацоўніцтва ў 2019 годзе і абмеркавалі планы на будучы год.  А.Дапкюнас і Цуй Цымін адзначылі прадуктыўнасць сустрэч на ўзроўні кіраўнікоў дзвюх дзяржаў, што адбыліся сёлета, і значэнне гэтых кантактаў для падтрымання высокай энергетыкі двухбаковага супрацоўніцтва.

Беларускі і кітайскі дыпламаты звярнулі ўвагу на ўзросшую інтэнсіўнасць міжведамасных кантактаў па лініі профільных ведамстваў, выніковыя намаганні беларускага і кітайскага бакоў па далейшым развіцці міжнароднага індустрыяльнага парку “Вялікі камень”, адметныя дасягненні ў галіне культурных і адукацыйных абменаў паміж дзвюма краінамі.

Між іншых тэм суразмоўцы абмеркавалі пытанне наладжвання супрацоўніцтва Беларусі з кітайскім Камітэтам сяброўства і супрацоўніцтва Шанхайскай арганізацыі супрацоўніцтва, а таксама ўзаемадзеяння Беларусі і Кітая па пытаннях макраэканамічнай палітыкі і прававога кантролю ў рамках механізму “Кітайска-еўрапейскі экспрэс”.

Намеснік Міністра і Пасол падкрэслілі важнасць комплекснага падыходу пры распрацоўцы графіку двухбаковых мерапрыемстваў і візітаў на 2020 год з тым, каб забяспечыць максімальную сінергію ва ўзаемных намаганнях па вывядзенні шматпланавага двухбаковага ўзаемадзеяння на якасна новы ўзровень.

русская версия   English version

версія для друку

Відэа МЗС

Aрхіў

Афіцыйныя інтэрнэт-рэсурсы