Памер шрыфта:

Аб візіце Першага намесніка Міністра замежных спраў Беларусі А.Еўдачэнкі ў Дубаі (ААЭ)

29 лістапада 2019 г.

29-11-2019

29-30 лістапада 2019 г. беларуская дэлегацыя на чале з Першым намеснікам Міністра замежных спраў Андрэем Еўдачэнка прымае ўдзел у рабоце  4-й Міжнароднай сустрэчы ўдзельнікаў Сусветнай выставы ЭКСПА-2020 Дубаі (ААЭ).



Падчас візіту адбылася сустрэча членаў беларускай дэлегацыі з Дзяржаўным міністрам па міжнароднаму супрацоўніцтву ААЭ, генеральным дырэктарам Арганізацыйнага бюро ЭКСПА-2020 Рiм аль-Хашымi..

Бакі абмеркавалі ход падрыхтоўкі ўдзелу нашай краіны ў Сусветнай выставе ЭКСПА-2020, абмяняліся думкамі па праграме работы Нацыянальнага павільёна Рэспублікі Беларусь.



Дзяржаўным міністрам па міжнароднаму супрацоўніцтву ААЭ адзначана апераджальнае ў параўнанні з многімі іншымі ўдзельнікамі выставы выкананне Беларуссю падрыхтоўчых работ, адпаведнасць нашай краіны ўсім патрабаванням арганізатараў ЭКСПА. Падкрэслена, што паспяховае прасоўванне праекта адлюстроўвае актуальны высокі ўзровень адносін паміж Беларуссю і ААЭ.

Адбылася таксама сустрэча Першага намесніка Міністра А.Еўдачэнкі з кіраўніцтвам генеральнага забудоўшчыка Нацыянальнага павільёна Рэспублікі Беларусь, наведванне будаўнічай пляцоўкі.

Рэспубліка Беларусь прадставіць свой Нацыянальны павільён на Сусветнай выставе ЭКСПА-2020 у Дубаі (ААЭ), якая будзе адкрыта для наведвальнікаў з 20 кастрычніка 2020 г. да 10 красавіка 2021 г.

русская версия   English version

версія для друку

Відэа МЗС

Aрхіў

Афіцыйныя інтэрнэт-рэсурсы