Памер шрыфта:

Аб пасяджэнні Савета міністраў замежных спраў СНД

06 красавіка 2018 г.

06-04-2018

6 красавіка 2017 г. у г.Мінску адбылося чарговае пасяджэнне Савета міністраў замежных спраў Садружнасці Незалежных Дзяржаў, у якім прыняла ўдзел беларуская дэлегацыя пад кіраўніцтвам Міністра замежных спраў Рэспублікі Беларусь Уладзіміра Макея.

Парадак мерапрыемства ўключаў 14 пытанняў, якія ахопліваюць асноўныя напрамкі супрацоўніцтва ў рамках Садружнасці.

Па выніках абмеркавання прыняты рашэнні ўхваліць і ўнесці на разгляд чарговага пасяджэння Савета кіраўнікоў дзяржаў СНД праекты Пагаднення аб супрацоўніцтве дзяржаў — удзельніц СНД у барацьбе са злачынствамі ў сферы інфармацыйных тэхналогій, а таксама Міждзяржаўнай праграмы сумесных мер барацьбы са злачыннасцю на 2019-2023 гады. Узгоднены рашэнні вышэйшых органаў СНД аб унясенні змяненняў у палажэнні аб Савеце міністраў абароны дзяржаў — удзельніц СНД, аб Сакратарыяце Савета міністраў абароны і аб Антытэрарыстычным цэнтры дзяржаў — удзельніц СНД.

У сферы гуманітарнага супрацоўніцтва ўхвалены праекты палажэнняў аб З'ездзе настаўнікаў і работнікаў адукацыі дзяржаў — удзельніц Садружнасці, а таксама аб сумесным Міжнародным маладзёжным праекце “100 ідэй для СНД".

Бакі разгледзелі справаздачу аб рэалізацыі Плана шматузроўневых кансультацый паміж МЗС у рамках СНД на 2017 год і зацвердзілі аналагічны План на 2018 год.

Падчас пасяджэння адбыўся абмен думкамі па актуальных пытаннях міжнароднага парадку дня.

Прынята рашэнне аб правядзенні 27 верасня 2018 г. у г.Душанбе (Рэспубліка Таджыкістан) чарговага пасяджэння Савета міністраў замежных спраў Садружнасці Незалежных Дзяржаў, якое адбудзецца напярэдадні пасяджэння Савета кіраўнікоў дзяржаў Садружнасці.

русская версия      English version

версія для друку

Відэа МЗС

Aрхіў

Афіцыйныя інтэрнэт-рэсурсы