Áåëàðóñü . Ôàêòû

Аб сустрэчы Міністра замежных спраў Беларусі У.Макея з кіраўніком Федэральнага дэпартамента замежных спраў Швейцарыі

13-02-2020

13 лютага 2020 г. адбылася сустрэча Міністра замежных спраў Рэспублікі Беларусь Уладзіміра Макея з членам Федэральнага савета, кіраўніком Федэральнага дэпартамента замежных спраў Швейцарскай Канфедэрацыі Іньяцыа Касісам, які наведвае нашу краіну з рабочым візітам упершыню ў гісторыі двухбаковых адносін.

Падчас перагавораў бакі пацвердзілі ўзаемную зацікаўленасць у захаванні і ўмацаванні пазітыўнай дынамікі развіцця беларуска-швейцарскіх адносін, асабліва адзначылі важкі ўнёсак міжпарламенцкіх кантактаў у працэс іх актывізацыі, вызначылі крокі па далейшым павышэнні ўзроўню палітычнага дыялога.

Бакі абмеркавалі шырокае кола пытанняў развіцця двухбаковага супрацоўніцтва ў палітычнай, гандлёва-эканамічнай, інвестыцыйнай, гуманітарнай, консульскай і іншых галінах, у рамках міжнародных арганізацый. Адбыўся абмен думкамі па актуальных тэмах міжнароднага парадку дня.

Беларускі бок назваў у ліку найбольш перспектыўных напрамкаў стварэнне ў Беларусі пры ўдзеле швейцарскіх кампаній сучасных высокатэхналагічных вытворчасцей, арыентаваных на знешнія рынкі збыту, а таксама вывучэнне швейцарскага досведу і пашырэнне двухбаковага ўзаемадзеяння ў галіне мірнага ўрэгулявання міжнародных канфліктаў, узаемную падтрымку ў прасоўванні мірных ініцыятыў.

У той жа дзень кіраўнікі знешнепалітычных ведамстваў Беларусі і Швейцарыі ўзялі ўдзел у цырымоніі афіцыйнага адкрыцця Пасольства Швейцарскай Канфедэрацыі ў Рэспубліцы Беларусь.

русская версия   English version