Áåëàðóñü . Ôàêòû

Аб тэлефоннай размове Міністра замежных спраў Беларусі У.Макея з Міністрам замежных спраў Літвы

20-03-2020

20 сакавіка 2020 г. па ініцыятыве беларускага боку адбылася тэлефонная размова Міністра замежных спраў Рэспублікі Беларусь Уладзіміра Макея з Міністрам замежных спраў Літвы Лінасам Лінкявічусам.

Асноўная ўвага падчас размовы была нададзена пытанню аказання садзейнічання вяртанню беларускіх грамадзян з тэрыторыі Літвы ў Беларусь і літоўскіх грамадзян з тэрыторыі Беларусі ў Літву.

У.Макей выказаў удзячнасць літоўскаму Ураду за аператыўнае вырашэнне праблемных пытанняў, пазначаных беларускім бокам на працягу апошніх дзён.

Абмеркаваны таксама магчымасці павелічэння прапускной здольнасці беларуска-літоўскай мяжы для грузавога аўтатранспарту.

Міністры дамовіліся аб падтрыманні пастаяннага кантакту ў мэтах аператыўнага вырашэння праблем, якія ўзнікаюць у сувязі з крызіснай сітуацыяй, выкліканай каронавірусам.