Памер шрыфта:

Аб сустрэчы Пасла Беларусі В.Бяскостага з Намеснікам Старшыні Кабінета Міністраў Туркменістана

12 лістапада 2019 г.

12-11-2019

12 лістапада 2019 г. адбылася сустрэча Надзвычайнага і Паўнамоцнага Пасла Рэспублікі Беларусь у Туркменістане Вячаслава Бяскостага з Намеснікам Старшыні Кабінета Міністраў Туркменістана Пурлi Агамырадавым.

Бакі абмяняліся думкамі аб стане і перспектывах развіцця беларуска-туркменскага супрацоўніцтва ў галіне адукацыі, спорту, аховы здароўя і навукі. Па выніках сустрэчы былі вызначаны найбольш перспектыўныя сумесныя праекты ў адпаведных сферах двухбаковага ўзаемадзеяння.

Суразмоўцы выказалі ўзаемны намер актыўна садзейнічаць развіццю дружалюбнага і канструктыўнага супрацоўніцтва паміж Беларуссю і Туркменістанам.

версія для друку

Відэа МЗС

Aрхіў

Афіцыйныя інтэрнэт-рэсурсы