Памер шрыфта:

Аб уручэнні Паслом Беларусі А.Ржавускім даверчых грамат Прэзідэнту Шры-Ланкі

01 лютага 2019 г.

01-02-2019

1 лютага 2019 г. Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь у Дэмакратычнай Сацыялістычнай Рэспубліцы Шры-Ланка па сумяшчальніцтве Андрэй Ржавускі ўручыў даверчыя граматы Прэзідэнту Шры-Ланкі Майтрыпалу Сірысене.

Пасля ўрачыстай цырымоніі адбылася пратакольная сустрэча Пасла Беларусі з Прэзідэнтам Шры-Ланкі, падчас якой была адзначана неабходнасць актывізацыі двухбаковых адносін у палітычнай, гандлёва-эканамічнай, гуманітарнай і іншых сферах.

Адбылася таксама гутарка А.Ржавускага з сакратаром (першым намеснікам Міністра) Міністэрства замежных спраў Шры-Ланкі Равінатхам Арьясінхам. Дасягнута дамоўленасць аб наладжванні больш актыўнага супрацоўніцтва не толькі ў палітычнай, але, перш за ўсё, у гандлёва-эканамічнай галіне. Асобная ўвага была ўдзелена перспектывам узаемадзеяння ў сферы турызму, рэалізацыі адукацыйных і гуманітарных праектаў, пашырэнню дагаворна-прававой базы, аднаўлення практыкі правядзення палітычных кансультацый.

Ўзгоднена магчымасць правядзення сустрэчы Пасла Беларусі з кіраўніцтвам МЗС Шры-Ланкі ў рамках адной з бліжэйшых паездак у г.Каломба для абмеркавання ўсяго комплексу пытанняў двухбаковага парадку дня.

А.Ржавускі пакінуў запіс у кнізе ганаровых гасцей Прэзідэнцкага палаца, у якім адзначыў важнасць развіцця сяброўскіх адносін паміж Беларуссю і Шры-Ланкой.

версія для друку

Відэа МЗС

Aрхіў

Афіцыйныя інтэрнэт-рэсурсы