Памер шрыфта:

Аб удзеле Беларусі ў Камісіі ААН па прадухіленні злачыннасці і крымінальным правасуддзі

12 снежня 2019 г.

12-12-2019

12 снежня 2019 г. у г.Вене пад старшынствам Надзвычайнага і Паўнамоцнага Пасла Рэспублікі Беларусь у Аўстрыйскай Рэспубліцы, Пастаяннага прадстаўніка Рэспублікі Беларусь пры міжнародных арганізацыях Алены Купчыной пачала працу 28-я адноўленая сесія Камісіі ААН па прадухіленні злачыннасці і крымінальным правасуддзі (КПЗКП), якая праходзіць сумесна з 62-й адноўленай сесіей Камісіі ААН па наркатычных сродках.

Да даведкі. КПЗКП з’яўляецца адной з васьмі функцыянальных камісій Эканамічнага і Сацыяльнага Савета ААН (ЭКАСАС) і працуе на базе Аддзялення ААН у Вене. Камісія выступае ў якасці цэнтральнага органа сістэмы ААН, які адказвае за фармуляванне міжнародных падыходаў у галіне прадухлення злачыннасці і ажыццяўлення крымінальнага правасуддзя ў такіх сферах як барацьба з транснацыянальнай арганізаванай злачыннасцю, карупцыяй, гандлем людзьмі. КПЗКП вядзе маніторынг прымянення стандартаў і нормаў ААН у названых галінах і распрацоўвае рэкамендацыі па супрацьдзеянні новым формам злачыннасці.

Ключавымі пытаннямі парадку дня сесій стануць абмеркаванне фінансава-бюджэтных аспектаў рэалізацыі Праграмы ААН па барацьбе з наркотыкамі і Праграмы ААН па прадухіленню злачыннасці і крымінальным правасуддзі, умацаванне кадравага патэнцыялу Упраўлення ААН па наркотыках і злачыннасці, прадастаўленне роўных правоў і магчымасцяў жанчынам і мужчынам, падрыхтоўка да 14-га Кангрэсу ААН па прадухіленню злачыннасці і крымінальным правасуддзі (г.Кіёта, Японія, 20-27 красавіка 2020 г.).

Пасяджанне сесіі КПЗКП працягнецца да 13 снежня 2019 г. і стане заключным у перыяд беларускага старшынства ў гэтай функцыянальнай камісіі ЭКАСАС.

Беларусь з’яўляецца членам КПЗКП на працягу апошніх 10 гадоў. Прадстаўнік Беларусі ўпершыню ўзначаліў функцыянальную камісію ЭКАСАС.

версія для друку

Відэа МЗС

Aрхіў

Афіцыйныя інтэрнэт-рэсурсы