Памер шрыфта:

Аб удзеле Пастаяннага прадстаўніка Беларусі пры ААН В.Рыбакоў у пасяджэнні высокага ўзроўню ГА ААН па тэматыцы краін з сярэднім узроўнем даходу

05 снежня 2018 г.

05-12-2018

4 снежня 2018 г. у штаб-кватэры ААН у Нью-Ёрку Пастаянны прадстаўнік Рэспублікі Беларусь пры ААН Валянцін Рыбакоў узяў удзел у пасяджэнні высокага ўзроўню Генеральнай Асамблеі ААН, прысвечаным абмеркаванню прабелаў і праблем, з якімі сутыкаюцца краіны з сярэднім узроўнем даходу (КСД) у ходзе ажыццяўлення Парадку дня ў галіне ўстойлівага развіцця да 2030 года.

Ініцыятыва склікання мерапрыемства такога ўзроўню належыць беларускаму боку і праводзіцца ў ААН упершыню.

Прадстаўнік Беларусі ў якасці намесніка старшыні Эканамічнага і Сацыяльнага Савета ААН выступіў на цырымоніі адкрыцця пасяджэння, адзначыўшы ролю краін з сярэднім узроўнем даходу ў глабальных намаганнях па дасягненні Мэтаў ўстойлівага развіцця, а таксама працу Савета па падтрымцы гэтых краін у выкананні Парадку дня да 2030 года.

У сваім выступе В.Рыбакоў падкрэсліў важнасць прызнання і падтрымкі гэтай катэгорыі краін з боку сістэмы развіцця ААН і зрабіў шэраг заўваг і прапаноў адносна дзейнасці ААН у гэтай катэгорыі дзяржаў.

Беларускі дыпламат, у прыватнасці, выказаўся за распрацоўку ўсёабдымнай і доўгатэрміновай стратэгіі сістэмы ААН для КСД. У якасці важнага кроку ў гэтым кірунку назваў стратэгічную аснову для партнёрства з КСД, падрыхтаваную генеральным дырэктарам Арганізацыі ААН па прамысловым развіцці.

Прадстаўнік Беларусі падкрэсліў таксама неабходнасць распрацоўкі больш дэталізаванай класіфікацыі гэтай катэгорыі краін, якая б выходзіла за рамкі крытэрыю даходу на душу насельніцтва і ўлічвала б спецыфічныя праблемы гэтых краін у галіне развіцця. У гэтай сувязі В.Рыбакоў прапанаваў Камітэту па палітыцы ў галіне развіцця Эканамічнага і Сацыяльнага Савета ААН далучыцца да распрацоўцы шматмерных паказчыкаў для ацэнкі прагрэсу развіцця ў КСД.

версія для друку

Відэа МЗС

Aрхіў

Афіцыйныя інтэрнэт-рэсурсы