Памер шрыфта:

Аб сустрэчы Пасла Беларусі В.Бяскостага з Намеснікам Старшыні Кабінета Міністраў Туркменістана

15 лістапада 2019 г.

15-11-2019

15 лістапада 2019 г. адбылася сустрэча Надзвычайнага і Паўнамоцнага Пасла Рэспублікі Беларусь у Туркменістане Вячаслава Бяскостага з Намеснікам Старшыні Кабінета Міністраў Туркменістана Байрамгелдзі Авезавым.

Падчас сустрэчы В.Бяскосты і Б.Авезаў абмеркавалі магчымасці пашырэння гандлю памiж Беларуссю i Туркменiстанам, а таксама супрацоўніцтва дзвюх краін ў галіне інфармацыйных тэхналогій, сувязі і Інтэрнэт-гандлю.

Асаблівую ўвагу бакі надалі стварэнню сумесных прадпрыемстваў, накіраваных на выпуск навукаёмістай прадукцыі з высокiм даданым коштам.

версія для друку

Відэа МЗС

Aрхіў

Афіцыйныя інтэрнэт-рэсурсы