Памер шрыфта:

Аб сустрэчы Міністра замежных спраў Беларусі У.Макея з намеснікам Міністра замежных спраў Балгарыі

11 верасня 2019 г.

11-09-2019

11 верасня 2019 г. Мiнiстр замежных спраў Рэспублікі Беларусь Уладзімір Макей правёў сустрэчу з намеснікам Міністра замежных спраў Рэспублікі Балгарыя Петкам Дойкавым падчас візіту балгарскай дэлегацыі ў Беларусь, які праходзіць 10-12 верасня 2019 г.



Бакі адзначылі важнасць актывізацыі палітычнага дыялогу паміж дзвюма краінамі і выказалі надзею на працяг практыкі кантактаў паміж МЗС.  У якасці аднаго з найважнейшых элементаў беларуска-балгарскага супрацоўніцтва названа развіццё міжпарламенцкага ўзаемадзеяння.



У.Макей звярнуў асаблівую ўвагу на неабходнасць сумесных намаганняў па актывізацыі дынамікі двухбаковага тавараабароту і нарошчванню беларускага экспарту ў Балгарыю.



Асобна разгледжаны пытанні супрацоўніцтва ў сферы турызму і шэраг іншых перспектыўных напрамкаў узаемадзеяння.

русская версия   English version

версія для друку

Відэа МЗС

Aрхіў

Афіцыйныя інтэрнэт-рэсурсы