Памер шрыфта:

Аб сустрэчы Пасла Беларусі А.Грынкевiча з Дзяржаўным сакратаром МЗС Румыніі

01 жніўня 2019 г.

01-08-2019

1 жнiўня 2019 г. Надзвычайны і Поўнамоцны Пасол Беларусі ў Румыніі Андрэй Грынкевіч правёў сустрэчу з Дзяржаўным сакратаром па пытаннях Усходняга суседства і шматбаковым адносінам на глабальным узроўні Міністэрства замежных спраў Дэнуцам Некулэеску.

Падчас сустрэчы бакі абмеркавалі шырокі спектр пытанняў двухбаковага супрацоўніцтва, узгаднілі пералік прыярытэтных мерапрыемстваў на бліжэйшую перспектыву ў кантэксце далейшага развіцця кантактаў на высокім узроўні.

Асаблівая ўвага была нададзена пытанню ўдзела прадстаўнікоў Румыніі ў міжнароднай канферэнцыі высокага ўзроўню “Барацьба з тэрарызмам пры дапамозе інавацыйных падыходаў і выкарыстання новых і ўзнікаючых тэхналогій” і канферэнцыі на платформе экспертнай ініцыятывы “Мінскі дыялог” “Еўрапейская бяспека: адысці ад краю прорвы”, якія пройдуць у г.Мінску ў верасні-кастрычніку 2019 г.

русская версия   English version

версія для друку

Відэа МЗС

Aрхіў

Афіцыйныя інтэрнэт-рэсурсы