Áåëàðóñü . Ôàêòû

Аб сустрэчы намесніка Міністра замежных спраў Беларусі А.Дапкюнаса з Паслом Танзанii

12-09-2019

12 верасня 2019 г. намеснік Міністра замежных спраў Беларусі Андрэй Дапкюнас сустрэўся з Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Аб’яднанай Рэспублікi Танзанія ў Расійскай Федэрацыі і Рэспубліцы Беларусь па сумяшчальніцтве Сімонам Маркам Мумві з нагоды ўручэння ім копій даверчых лістоў.

Падчас размовы суразмоўцы абмеркавалі актуальны стан і перспектывы развіцця беларуска-танзанiйскага супрацоўніцтва ў розных галінах.

Намеснік Міністра замежных спраў Беларусі адзначыў важнасць хутчэйшага распачынання практыкі палітычных кансультацый паміж МЗС дзвюх краін на падставе адпаведнага пагаднення, а таксама падрыхтоўкі кантактаў на ўзроўні кіраўнікоў знешнепалітычных ведамстваў.

А.Дапкюнас прыцягнуў увагу танзанійскага Пасла да неабходнасці збалансавання структуры двухбаковага гандлю за кошт павялічэння закупкаў запатрабаваных у эканоміцы Танзаніі беларускіх машын і тэхнікі, перш за ўсё для патрэбаў горназдабыўчай прамысловасці і сельскай гаспадаркі. У гэтай сувязі суразмоўцы віталі намер Танзанійскага банку сельскагаспадарчага развіцця ўсталяваць партнёрскія сувязі з Банкам развіцця Рэспублікі Беларусь.

русская версия   English version