Памер шрыфта:

Аб удзеле Беларусі ў агульнай дыскусіі аператыўнага сегмента сесіі ЭКАСАС

02 сакавіка 2018 г.

02-03-2018

1 сакавіка 2018 г. намеснік Пастаяннага прадстаўніка Беларусі пры ААН Ірына Вялічка выступіла падчас агульнай дыскусіі аператыўнага сегмента асноўнай сесіі Эканамічнага і Сацыяльнага Савета.

Да даведкі: Рэарганізацыя ААН праводзіцца па трох асноўных напрамках: кіраванне, бяспека і сістэма развіцця. Рэарганізацыя сістэмы развіцця ААН сярод асноўных элементаў уключае рэформу сістэмы рэзідэнтаў-каардынатараў, іх перападпарадкаванне Першаму намесніку Генеральнага сакратара, а таксама новае пакаленне странавых каманд ААН.

Беларускі дыпламат падтрымала неабходнасць адаптацыі сістэмы развіцця ААН да новага Парадку дня ў галіне ўстойлівага развіцця на перыяд да 2030 года і падкрэсліла вызначальнае значэнне для Беларусі здольнасці сістэмы развіцця адказваць пэўным патрэбам і нацыянальным прыярытэтам краін-рэцыпіентаў міжнароднага садзейнічання.

У кантэксце інтарэсаў краін з сярэднім узроўнем даходу І.Вялічка адзначыла неабходнасць захавання міжнароднага садзейнічання для ўстойлівага развіцця гэтай катэгорыі краін. У сувязі з гэтым намеснік кіраўніка беларускай місіі нагадала пра рашэнне Генеральнай Асамблеі ААН аб правядзенні пасяджэння высокага ўзроўню для абмеркавання выклікаў і перспектыў развіцця краін з сярэднім узроўнем даходу, уключаючы распрацоўку магчымай стратэгіі ААН для гэтай групы дзяржаў.

Да даведкі: Пасяджэнне высокага ўзроўню Генеральнай Асамблеі ААН праводзіцца ў адпаведнасці з рэзалюцыяй ГА ААН 72/231, прынятай у снежні 2017 года.

русская версия      English version

версія для друку

Відэа МЗС

Aрхіў

Афіцыйныя інтэрнэт-рэсурсы