Памер шрыфта:

Аб сустрэчы намесніка Міністра замежных спраў Беларусі А.Дапкюнаса з Паслом Нiгерыi

09 жніўня 2018 г.

09-08-2018

9 жнiўня 2018 г. намеснік Міністра замежных спраў Рэспублікі Беларусь Андрэй Дапкюнас сустрэўся з Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Федэратыўнай Рэспублікі Нігерыя ў Расійскай Федэрацыі і Рэспубліцы Беларусь па сумяшчальніцтве Сцівам Дэвісам Угбам.

Да даведкі: пасля ўручэння сваіх даверчых лістоў Прэзідэнту Беларусі ў пачатку 2018 году Пасол Угба неаднаразова наведваў Беларусь і з’яўляецца сёння адным з найбольш актыўных афрыканскіх паслоў, акрэдытаваных у Беларусі па сумяшчальніцтве.

Падчас сустрэчы быў абмеркаваны стан сяброўскіх адносiн паміж Беларуссю і Нігерыяй і шляхі іх паступовага развіцця. 

Асаблівая ўвага падчас размовы была нададзена магчымасцям істотнага нарошчвання паставак складанатэхнічнай і іншай беларускай прадукцыі на ёмісты нігерыйскі рынак, дзе існуе попыт на трактары і сельгастэхніку. Суразмоўцы падкрэслілі важнасць стварэння спрыяльных умоў для наўпроставых кантактаў прадстаўнікоў дзелавых колаў абедзвюх краін. Намеснік Міністра і Пасол сышліся ў думцы аб важнасці распрацоўкі беларускімі экспарцёрамі доўгатэрміновых стратэгій пранікнення і замацавання на найбуйнейшым і адным з найбольш перспектыўных у Афрыцы нацыянальным рынку Нігерыі, якому ўласціва высокая ступень канкурэнтнасці, разнастайная прапанова і шырокі попыт.

Важным напрамкам двухбаковага ўзаемадзеяння суразмоўцы прызналі развіццё шырокамаштабнага супрацоўніцтва ў галіне навучання нігерыйскіх студэнтаў у беларускіх ВНУ. 

Да даведкі: Нігерыя лідыруе сярод усіх афрыканскіх краін па колькасці студэнтаў, якія навучаюцца ў ВНУ Беларусі.

Беларускі і нігерыйскі дыпламаты абмеркавалі тэму візітаў высокага ўзроўню і пагадзіліся з неабходнасцю актывізаваць іх прапрацоўку, каб надаць новы імпульс узаемавыгаднаму супрацоўніцтву. На сустрэчы таксама ішла размова пра працяг практыкі кансультацый паміж міністэрствамі замежных спраў і ажыўленне міжпарламенцкіх кантактаў.

русская версия   English version

версія для друку

Відэа МЗС

Aрхіў

Афіцыйныя інтэрнэт-рэсурсы