Памер шрыфта:

Аб сустрэчы Пасла Беларусi І.Назарука з Міністрам транспарту, сувязі і інфармацыйных тэхналогій Рэспублікі Арменія

13 чэрвеня 2018 г.
13-06-2018
 
12 чэрвеня 2018 г. адбылася сустрэча Надзвычайнага і Паўнамоцнага Пасла Рэспублікі Беларусь у Арменіі Ігара Назарука з Міністрам транспарту, сувязі і інфармацыйных тэхналогій Рэспублікі Арменія Ашотам Акапянам.
 
Падчас сустрэчы разгледзен шырокі спектр пытанняў беларуска-армянскага супрацоўніцтва ў сферы транспарту, сувязі і высокіх тэхналогій. Бакі абмеркавалі перспектывы паставак беларускай тэхнікі, узаемадзеянне ў галіне авіяцыі, аўтамабільнага і чыгуначнага транспарту, развіццё дагаворна-прававой базы супрацоўніцтва дзвюх краін у адпаведных галінах.

версія для друку

Відэа МЗС

Aрхіў

Афіцыйныя інтэрнэт-рэсурсы