Áåëàðóñü . Ôàêòû

Аб падпісанні пратакола аб завяршэнні перагавораў з Аргенцінай у рамках далучэння Беларусі да СГА

14-09-2018

14 верасня 2018 г. у г.Жэневе адбылося падпісанне пратакола з Аргенцінай аб завяршэнні двухбаковых перагавораў па доступе на рынак тавараў у рамках далучэння Беларусі да Сусветнай гандлёвай арганізацыі.

Ад Беларусі пратакол падпісаў Пастаянны прадстаўнік пры Аддзяленні ААН і іншых міжнародных арганізацыях у Жэневе Юры Амбразевіч, ад Аргентыны – Пастаянны прадстаўнік пры міжнародных арганізацыях у Жэневе Карлас Марыа Фарадоры.

Аргенціна стала 19-м членам СГА, з якім Беларусь завяршыла перагаворы па доступе на рынак. Раней у 2017-2018 гг. аналагічныя пратаколы былі падпісаныя з 8 членам СГА.