Памер шрыфта:

Аб удзеле беларускай дэлегацыі ў Міжнароднай канферэнцыі “Бізнес-дзень Рэспублікі Беларусь” у Чэхіі

09 кастрычніка 2019 г.

09-10-2019

8-10 кастрычніка 2019 г. беларуская дэлегацыя на чале з намеснікам Міністра замежных спраў Рэспублікі Беларусь, старшынёй беларускай часткі Беларуска-Чэшскай Змешанай камісіі па эканамічным, прамысловым і навукова-тэхнічным супрацоўніцтве Яўгенам Шэстаковым знаходзіцца з візітам у Чэшскай Рэспубліцы.



9 кастрычніка намеснік Міністра прыняў удзел у рабоце штогадовай Міжнароднай канферэнцыі “Бізнес-дзень Рэспублікі Беларусь” у рамках 61-й Міжнароднай машынабудаўнічай выстаўкі “MSV 2019” у г.Брно. У мерапрыемстве таксама ўдзельнічалі намеснік Міністра прамысловасці і гандлю Чэхіі, сустаршыня чэшскай часткі Камісіі Эдуард Муржыцкі, Дзяржаўны сакратар Міністэрства замежных спраў Чэхіі Міраслаў Сташак, Пасол Чэхіі ў Беларусі Томаш Перніцкі, старшыня Гандлёва-прамысловай палаты па краінах СНД Францішак Масапуст, прадстаўнікі чэшскіх кампаній.

Дэлегацыя Мінскай вобласці пад кіраўніцтвам намесніка Старшыні абласнога выканаўчага камітэта Мікалая Рагашчука правяла прэзентацыю эканамічнага, прамысловага і інвестыцыйнага патэнцыялу Мінскага рэгіёну. Акрамя таго, праведзены прэзентацыі ўмоў вядзення бізнесу ў СЭЗ „Віцебск”, СЭЗ “Брэст” і індустрыяльным парку “Вялікі камень”.

На палях канферэнцыі адбыліся сустрэчы Я.Шэстакова з чэшскімі калегамі, падчас якіх абмеркаваны актуальныя пытанні супрацоўніцтва, а таксама ход рэалізацыі сумесных праектаў.

Усяго ў “Бізнес-дне Рэспублікі Беларусь” прынялі ўдзел больш за 100 удзельнікаў.



У рамках выставы дэманструецца калектыўная экспазіцыя Рэспублікі Беларусь “Made in Belarus”.

русская версия   English version

версія для друку

Відэа МЗС

Aрхіў

Афіцыйныя інтэрнэт-рэсурсы