Памер шрыфта:

Аб сустрэчы намесніка Міністра замежных спраў Беларусі А.Краўчанкі з намеснікам Міністра замежных спраў Кубы

17 верасня 2018 г.

17-09-2018

17 верасня 2018 г. у г.Мінску адбылася сустрэча намесніка Міністра замежных спраў Рэспублікі Беларусь Алега Краўчанкі з намеснікам Міністра замежных спраў Кубы Анай Тэрэсітай Гансалес Фрагай.

Падчас сустрэчы бакі абмеркавалі стан і перспектывы развіцця беларуска-кубінскага супрацоўніцтва, уключаючы ўзаемадзеянне ў палітычнай і гандлёва-эканамічнай сферах, а таксама ў рамках міжнародных арганізацый. Разгледжаны таксама пытанні абмену візітамі на вышэйшым і высокім узроўнях і ўзаемадзеяння знешнепалітычных ведамстваў Беларусі і Кубы.

русская версия   English version

версія для друку

Відэа МЗС

Aрхіў

Афіцыйныя інтэрнэт-рэсурсы