Памер шрыфта:

Аб сустрэчы намесніка Міністра замежных спраў Беларусі А.Краўчанкі з дэлегацыяй федэральнай зямлі Саксонія (ФРГ)

01 жніўня 2018 г.

01-08-2018

1 жніўня 2018 г. адбылася сустрэча намесніка Міністра замежных спраў Рэспублікі Беларусь Алега Краўчанкі з дэлегацыяй Парламенцкага форуму па сувязях з краінамі Цэнтральнай і Усходняй Еўропы федэральнай зямлі Саксонія (ФРГ).

У склад дэлегацыі, якую ўзначаліў Дзяржаўны міністр юстыцыі Саксоніі, старшыня Парламенцкага форуму Себастыян Гемкаў, увайшлі больш за 10 дэпутатаў ландтага (зямельнага парламента) Саксоніі, прадстаўнікі дзелавых колаў і сферы адукацыі.

У сустрэчы таксама прыняў удзел Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол ФРГ у Рэспубліцы Беларусь Петэр Дэтмар.

Падчас сустрэчы абмеркаваны перспектывы далейшага развіцця беларуска-германскага супрацоўніцтва, уключаючы парламенцкае і эканамічнае вымярэння, пашырэнне ўзаемадзеяння паміж Беларуссю і Саксоніяй. Разгледжаны таксама асноўныя прыярытэты знешняй палітыкі Рэспублікі Беларусь, актуальныя пытанні рэгіянальнага парадку дня.

Праграма візіту саксонскай дэлегацыі прадугледжвае сустрэчы са Старшынёй Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Міхаілам Мясніковічам, Міністрам адукацыі Ігарам Карпенкам, кіраўнікамі шэрага пастаянных камісій Палаты прадстаўнікоў, адказнымі супрацоўнікамі Мінскага гарвыканкама, БДУ, наведванне гг.Гродна і Нясвіжа.

русская версия   English version

версія для друку

Відэа МЗС

Aрхіў

Афіцыйныя інтэрнэт-рэсурсы