Памер шрыфта:

Аб інаўгурацыі ганаровага віцэ-консульства Беларусі ў г.Біярыцы

14 снежня 2018 г.

14-12-2018

13 снежня 2018 г. у мэрыі г.Біярыца (Францыя) адбылася цырымонія інаўгурацыі ганаровага віцэ-консульства Беларусі. 

Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь у Французскай Рэспубліцы Павел Латушка ва ўрачыстай абстаноўцы ўручыў ганароваму віцэ-консулу Беларусі ў г.Біярыцы Патрыку Дурсу Дзяржаўны флаг і Дзяржаўны герб Рэспублікі Беларусь.
 
П.Дурс будзе ажыццяўляць сваю дзейнасць у консульскай акрузе, якая ўключае ў сябе Дэпартамент Атлантычныя Пірэнеі рэгіёну Новая Аквітанія.
 
На цырымоніі прысутнічалі мэр г.Біярыца Мішэль Венак, дэпутаты Нацыянальнай Ассамблеі і гарадскога савета, іншыя прадстаўнікі мясцовых уладаў, дзелавых колаў, консульскага корпуса г.Біярыц, а таксама беларускай дыяспары.
 
У сваім выступленні на цырымоніі П.Латушка падкрэсліў, што Беларусь зацікаўлена ў развіцці ўзаемавыгадных адносін з Францыяй, адзначыўшы прыярытэтнасць міжрэгіянальнага беларуска- французскага супрацоўніцтва, якому ў значнай меры спрыяе дзейнасць ганаровых консульстваў дзвюх краін. Пасол Беларусі падкрэсліў актыўную дзейнасць, накіраваную на развіццё гандлёва-эканамічнага, гуманітарнага і іншага супрацоўніцтва, адкрытых у 2014 годзе  ганаровага консульства Францыі ў г.Брэсце, у 2015 годзе – ганаровага консульства Беларусі ў г.Ліёне, у 2016 годзе – ганаровага консульства Беларусі ў г.Бардо, у 2017 годзе — ганаровага консульства Беларусі ў г.Марсэлі.
 
Падчас мерапрыемства таксама прайшла прэзентацыя эканамічных магчымасцей супрацоўніцтва і турыстычнага патэнцыялу Беларусі. 
 
Ганаровае віцэ-консульства будзе размяшчацца па адрасе: residence le Carlton, 3 avenue de la Rein Victoria, 64200, Biarritz, patrickdours@hotmail.com

версія для друку

Відэа МЗС

Aрхіў

Афіцыйныя інтэрнэт-рэсурсы