Áåëàðóñü . Ôàêòû

Аб сустрэчы Пасла Беларусі І.Назарука з Міністрам эканомікі Арменіі

12-02-2020

11 лютага 2020 г. адбылася сустрэча Надзвычайнага і Паўнамоцнага Пасла Рэспублікі Беларусь у Рэспубліцы Арменія Ігара Назарука з Міністрам эканомікі Арменіі, сустаршынёй Міжурадавай Беларуска-Армянскай камісіі па гандлёва-эканамічным супрацоўніцтве Тыгранам Хачатранам.

Бакі абмеркавалі актуальнае становішча і перспектывы беларуска-армянскага супрацоўніцтва ў гандлёва-эканамічнай сферы. Падрабязна разгледжана пытанне правядзення ў г.Ерэване 11-12 сакавіка 2020 г. чатырнаццатага пасяджэння Міжурадавай камісіі. Дасягнута дамоўленасць аб узаемадзеянні і каардынацыі сумесных намаганняў по арганізацыі мерапрыемства.