Памер шрыфта:

Аб сустрэчы ў МЗС Беларусі ў рамках мерапрыемстваў форуму “Маладзёжнае лідэрства: сучасны погляд”

11 чэрвеня 2018 г.

11-06-2018

11 чэрвеня 2018 г. у Міністэрстве замежных спраў адбылася традыцыйная сустрэча з удзельнікамі форуму “Маладзёжнае лідэрства: сучасны погляд”, які арганізуецца Нацыянальным дзіцячым адукацыйна-аздараўленчым цэнтрам “Зубраня”.

Удзел у мерапрыемстве прынялі лаўрэаты спецыяльнага фонду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па падтрымцы таленавітай моладзі, а таксама навучэнцы, якія дасягнулі значных поспехаў у розных сферах дзейнасці ва ўзросце ад 14 да 16 гадоў.

Начальнік галоўнага ўпраўлення шматбаковай дыпламатыі МЗС Ларыса Бельская распавяла школьнікам аб міжнародным супрацоўніцтве ў сферы абароны і заахвочвання правоў дзяцей, ініцыятывах Беларусі на міжнароднай арэне па падтрымцы моладзі. Асаблівая ўвага была нададзена ролі моладзі ў дасягненні Беларуссю Мэт устойлівага развіцця, якія трэба выканаць да 2030 года.

Спецыяльным госцем сустрэчы стаў прадстаўнік Дзіцячага фонду ААН (ЮНІСЕФ) у Рэспубліцы Беларусь Рашэд Сарвар, які распавёў аб праектах ЮНІСЕФ па падтрымцы падлеткаў і моладзі.

русская версия   English version

версія для друку

Відэа МЗС

Aрхіў

Афіцыйныя інтэрнэт-рэсурсы