Памер шрыфта:

Аб сустрэчы намесніка Міністра замежных спраў Беларусі А.Дапкюнаса з Пастаянным каардынатарам ААН у Беларусі

29 лістапада 2019 г.

29-11-2019

29 лістапада 2019 г. намеснік Міністра замежных спраў Рэспублікі Беларусь Андрэй Дапкюнас сустрэўся з Пастаянным каардынатарам Арганізацыі Аб’яднаных Нацый у Беларусі Іяанай Казанай-Вішнявецкі.

Суразмоўцы абмеркавалі актуальныя кірункi ўзаемадзеяння Беларусі з установамі сістэмы развіцця ААН. У прыватнасці, яны закранулi пытанні падрыхтоўкі першага візіту ў Мінск выканаўчага дырэктара Фонду ААН у галіне народанасельніцтва (ЮНФПА) Наталлі Канем, распрацоўкi новай рамкавай праграмы супрацоўніцтва паміж Беларуссю і ААН на 2021–2025 гг., а таксама праектнага ўзаемадзеяння па дасягненні мэт устойлівага развіцця.

А.Дапкюнас і І.Казана-Вішнявецкі сышліся ў ацэнцы важнасці працы нацыянальнага каардынатара па мэтах устойлівага развіцця для каардынацыі дзейнасці органаў дзяржаўнага кіравання і іх нацыянальных партнёраў у галіне ўстойлівага развіцця і дамовіліся аб далейшай падтрымцы гэтых намаганняў сістэмай ААН.

Намеснік Міністра і Пастаянны каардынатар ААН у Беларусі таксама абмяняліся думкамі аб магчымых дадатковых сумесных захадах па забеспячэнні максімальна поўнага і дакладнага адлюстравання нацыянальных прыярытэтаў сацыяльна-эканамічнага развіцця ў новай рамкавай праграме супрацоўніцтва краіны з ААН.

русская версия   English version

версія для друку

Відэа МЗС

Aрхіў

Афіцыйныя інтэрнэт-рэсурсы