Памер шрыфта:

Аб удзеле Пастаяннага прадстаўніка Беларусі В.Рыбакова ў брыфінгу аб пагадненні па фінансаванні рэарганізацыі сістэмы развіцця ААН

01 сакавіка 2019 г.

05-03-2019

28 лютага 2019 г. падчас фінансавага дыялогу па падрыхтоўцы пагаднення аб фінансаванні рэарганізацыі сістэмы развіцця ААН Пастаянны прадстаўнік Рэспублікі Беларусь пры ААН Валянцін Рыбакоў прыняў удзел у завяршальным брыфінгу Першага намесніка Генеральнага сакратара ААН Аміны Махамед па абмеркаванні праекта пагаднення аб фінансаванні.

Даведка: фінансавы дыялог быў ініцыяваны Генеральным сакратаром у адпаведнасці з мандатам, закладзеным у рэзалюцыі ГА ААН 72/279. Дыялог уключае пленарныя пасяджэнні пад кіраўніцтвам А.Махамед і тэхнічныя кансультацыі групы экспертаў па распрацоўцы асобных элементаў пагаднення для іх наступнага разгляду на пленарных пасяджэннях. Дагавор будзе прадстаўлены Генеральным сакратаром у траўні б.г. падчас аператыўнага сегмента ЭКАСАС. Беларусь у якасці члена Бюро ЭКАСАС увайшла ў групу 19 дзяржаў, адказных за тэхнічныя кансультацыі.

У сваім выступе кіраўнік беларускага дыпламатычнага прадстаўніцтва станоўча ацаніў падрыхтаваны праект пагаднення.

В.Рыбакоў выказаў удзячнасць за падтрымку прапановы Беларусі па ўключэнню ў тэкст пагаднення прынцыпу нацыянальнай уласнасці. Пастаянны прадстаўнік адзначыў, што гэта з'яўляецца ўмовай, патрэбнай для забеспячэння палітычнай волі большасці для эфектыўнага ажыццяўлення ўсіх закладзеных у пагадненні мэтаў.

Пастаянны прадстаўнік таксама станоўча ацаніў уключэнне ў праект пагаднення пытання зэканомленых сродкаў ад рэарганізацыі сістэмы развіцця і іх перанакіравання на дзейнасць у сферы развіцця. Адзначыўшы, што Беларусь першапачаткова выступала за наданне належнай увагі гэтаму аспекту ў пагадненні аб фінансаванні, ён вітаў замацаванне ў праекце мэты па стварэньні дзейснага і вартага даверу механізму маніторынгу зэканомленых сродкаў.

В.Рыбакоў выказаў надзею, што гэты механізм паслужыць дадатковым каналам для пастаяннай і адкрытай камунікацыі паміж сістэмай ўстойлівага развіцця і дзяржавамі-членамі, што асабліва актуальна для падтрымання высокага крэдыту даверу ва ўмовах рэфармавання сістэмы і яе адаптацыі да новых рэалій.

версія для друку

Відэа МЗС

Aрхіў

Афіцыйныя інтэрнэт-рэсурсы