Памер шрыфта:

Аб візіце Міністра замежных спраў Беларусі У.Макея ў Федэратыўную Рэспубліку Германія

22 кастрычніка 2019 г.

22-10-2019

У рамках рабочага візіту Міністра замежных спраў Рэспублікі Беларусь Уладзіміра Макея ў Федэратыўную Рэспубліку Германія 21 кастрычніка 2019 г. кіраўнік беларускага знешнепалітычнага ведамства выступіў з дакладам у Германскім таварыстве знешняй палітыкі, які з'яўляецца адным з найбольш аўтарытэтных аналітычных цэнтраў ФРГ. У мерапрыемстве ўзялі ўдзел больш за ста прадстаўнікоў германскіх палітычных, дыпламатычных, экспертных і акадэмічных колаў.



У сваім дакладзе У.Макей прадставіў прыярытэты знешняй палітыкі Рэспублікі Беларусь, а таксама прыцягнуў увагу аўдыторыі да шэрага знакавых міжнародных ініцыятыў кіраўніцтва нашай краіны, у прыватнасці, аб запуску шырокага міжнароднага дыялогу па пытаннях бяспекі, аб прыняцці дэкларацыі адказных краін аб неразмяшчэнні ракет сярэдняй і меншай далёкасці ў Еўропе, а таксама аб фарміраванні “пояса лічбавага добрасуседства”.



22 кастрычніка Міністр замежных спраў Беларусі правёў сустрэчы ў Ведамстве Федэральнага канцлера і Бундэстага ФРГ, а таксама даў інтэрв'ю аднаму з вядучых германскіх выданняў — газеце “Зюддойчэ Цайтунг”.

Больш падрабязна аб першым дні візіту тут

русская версия   English version

версія для друку

Відэа МЗС

Aрхіў

Афіцыйныя інтэрнэт-рэсурсы