Памер шрыфта:

Аб сустрэчы намесніка Міністра замежных спраў Беларусі А.Дапкюнаса з Паслом Кітая

13 ліпеня 2018 г.

13-07-2018

13 ліпеня 2018 г. намеснік Міністра замежных спраў Рэспублікі Беларусь Андрэй Дапкюнас правёў сустрэчу з Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Кітайскай Народнай Рэспублікі ў Рэспубліцы Беларусь Цуй Цымінам.

Падчас размовы абмеркаваны пытанні ўзаемадзеяння Пасольства Кітая з беларускім бокам у кантэксце планаў па будаўніцтву новага будынка кітайскай дыпмісіі ў г.Мінску і магчымасці ажыццяўлення гэтых планаў найбольш эфектыўным і аператыўным спосабам.

Намеснік Міністра скарыстаўся выпадкам, каб падарыць Паслу сігнальны асобнік выдадзенага ўпершыню на кітайскай мове фотаальбома «Беларусь». Кітайскаязычная версія альбома мастацкіх работ шэрага беларускіх фатографаў выдадзеная вядомым фатографам Дзянісам Раманюком пры падтрымцы кампаній “Амкадор” і “Хуавэй”.

русская версия   English version

версія для друку

Відэа МЗС

Aрхіў

Афіцыйныя інтэрнэт-рэсурсы