Памер шрыфта:

Аб сустрэчы намесніка Міністра замежных спраў Беларусі А.Краўчанкі з Паслом Сербіі

18 кастрычніка 2018 г.

18-10-2018

18 кастрычніка 2018 г. намеснік Міністра замежных спраў Рэспублікі Беларусь Алег Краўчанка правёў сустрэчу з Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Рэспублікі Сербія ў Рэспубліцы Беларусь Велькам Кавачавічам.

Падчас сустрэчы бакі абмеркавалі вынікі беларуска-сербскага супрацоўніцтва за мінулы перыяд 2018 года, адзначыўшы станоўчую дынаміку палітычных кантактаў і парламенцкіх сувязей, развіццё гандлёвага абароту паміж дзвюма краінамі. Дасягнута дамоўленасць аб прадаўжэнні сумеснай работы па павышэнню якасці і практычнай аддачы ад двухбаковых праектаў у розных галінах супрацоўніцтва.

  русская версия  English version

версія для друку

Відэа МЗС

Aрхіў

Афіцыйныя інтэрнэт-рэсурсы