Памер шрыфта:

Аб сустрэчы намесніка Міністра замежных спраў Беларусі А.Дапкюнаса з Паслом КНР

18 верасня 2019 г.

18-09-2019

18 верасня 2019 г. адбылася сустрэча намесніка Міністра замежных спраў Рэспублікі Беларусь Андрэя Дапкюнаса з Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Кітайскай Народнай Рэспублікі ў Рэспубліцы Беларусь Цуй Цымінам.

Падчас сустрэчы суразмоўцы разгледзелі шэраг пытанняў беларуска-кітайскага палітычнага і гуманітарнага супрацоўніцтва, некаторыя практычныя аспекты ўзаемадзеяння Беларусі і Кітая ў міжнародных арганізацыях, абмяняліся думкамі па актуальных пытаннях міжнароднага парадку дня.

Намеснік Міністра прыцягнуў увагу Пасла да маючай адбыцца  ў Мінску 7–9 кастрычніка чарговай канферэнцыі «Мінскі дыялог», да ўдзелу ў якой запрошаны і кітайскія прадстаўнікі. А.Дапкюнас адзначыў, што нефармальны дыскусійны фармат канферэнцыі ў дапаўненне да афіцыйных зносін паміж дзяржавамі прапануе карысную платформу для распрацоўкі эфектыўных рашэнняў па надзённых пытаннях рэгіянальнай і сусветнай палітыкі.

У кантэксце работы двухбаковага міжурадавага камітэта па супрацоўніцтве беларускі і кітайскі дыпламаты абмеркавалі ход падрыхтоўкі і ўзгаднення комплекснай дарожнай карты сумесных дзеянней Беларусі і Кітая на бліжэйшую перспектыву.

русская версия   English version

версія для друку

Відэа МЗС

Aрхіў

Афіцыйныя інтэрнэт-рэсурсы