Áåëàðóñü . Ôàêòû

Аб сустрэчы намесніка Міністра замежных спраў Беларусі А.Дапкюнаса з Пастаянным каардынатарам ААН у Беларусі

09-02-2018

9 лютага 2018 г. намеснік Міністра замежных спраў Рэспублікі Беларусі Андрэй Дапкюнас правёў сустрэчу з Пастаянным каардынатарам ААН у Беларусі Санакай Самарасінхай.

Падчас сустрэчы бакі абмеркавалі ход падрыхтоўкі да рэгіянальнага форуму нацыянальных каардынатараў па мэтах устойлівага развіцця з краін Еўропы і Цэнтральнай Азіі, які пройдзе ў Мінску 21-22 лютага 2018 г. па ініцыятыве Беларусі і пры садзейнічанні ААН. У яго рабоце возьме ўдзел першы намеснік Генеральнага сакратара Арганізацыі Аб'яднаных Нацый Аміна Махамед. Чакаецца прыбыццё на форум кіраўніцтва шэрага структур сістэмы ААН і высокіх прадстаўнікоў больш за 40 краін рэгіёну.

русская версия      English version