Памер шрыфта:

Аб абранні Пастаяннага прадстауніка Беларусі А.Купчыной старшынёй рэгіянальнай падрыхтоўчай нарады

23 красавіка 2019 г.

23-04-2019

23 красавіка 2019 г. у Венскім міжнародным цэнтры пачала работу Еўрапейская рэгіянальная нарада па падрыхтоўцы да XIV Кангрэсу ААН па папярэджанні злачыннасці і крымінальным правасуддзі. У нарадзе прымаюць удзел каля 50 дэлегацый дзяржаў-членаў Еўрапейскай эканамічнай камісіі ААН, шэраг дзяржаў-назіральнікаў, міжурадавыя і няўрадавыя арганізацыі.

Падчас адкрыцця мерапрыемства кіраўнік беларускай дэлегацыі, Пастаянны прадстаўнік нашай краіны пры міжнародных арганізацыях у г.Вене Алена Купчына была абрана старшынёй нарады.

У рамках мерапрыемства будуць разгледжаны стратэгіі папярэджання злачыннасці ў мэтах сацыяльна-эканамічнага развіцця, комплексныя падыходы да вырашэння праблем, якія стаяць перад сістэмай крымінальнага правасуддзя, барацьба з тэрарызмам, сучасныя тэндэнцыі ў галіне злачыннасці, у тым ліку выкарыстанне сучасных тэхналогій як сродка здзяйснення злачынстваў і інструмента барацьбы са злачыннасцю.

Да даведкі. Кангрэсы ААН па папярэджанні злачыннасці і крымінальным правасуддзі з'яўляюцца адзінымі маштабнымі канферэнцыямі высокага ўзроўню ў гэтай галіне і праводзяцца ААН адзін раз у пяць гадоў. Кангрэсы маюць важнае палітычнае значэнне, паколькі фарміруюць міжнародную палітыку ў галіне папярэджання злачыннасці і крымінальнага правасуддзя, фармулююць новыя падыходы да вырашэння праблем, звязаных са злачыннасцю.

XIV Кангрэс, які адбудзецца 20-27 красавіка 2020 г. у Кіёта (Японія), стане першым такога роду мерапрыемствам пасля прыняцця Парадку дня ў галіне ўстойлівага развіцця на перыяд да 2030 года, яго праца будзе сканцэнтравана на ўзаемасувязі пытанняў вяршэнствам права і эфектыўнага правасуддзя з дасягненнем мэтаў устойлівага развіцця.

Рабоце кангрэсаў традыцыйна папярэднічаюць рэгіянальныя падрыхтоўчыя нарады, мэтай якіх з'яўляецца падрыхтоўка арыентаваных на прыняцце практычных мер рэкамендацый для разгляду ў рамках кангрэса.

версія для друку

Відэа МЗС

Aрхіў

Афіцыйныя інтэрнэт-рэсурсы