Памер шрыфта:

Аб удзеле Пастаяннага прадстаўніка Беларусі В.Рыбакова ў тэматычным мерапрыемстве па барацьбе з гандлем людзьмі

12 сакавіка 2019 г.

12-03-2019

11 сакавіка 2019 г. Пастаянны прадстаўнік Рэспублікі Беларусь пры ААН Валянцін Рыбакоў прыняў удзел у якасці вядучага ў адмысловым тэматычным мерапрыемстве па барацьбе з гандлем людзьмі, арганізаваным па ініцыятыве Беларусі, Аргенціны, Аўстраліі, Кеніі, Ліхтэнштэйна і Нідэрландаў на палях 63-й сесіі Камісіі па становішчы жанчын (КПЖ), якая адкрылася ў гэты дзень у штаб-кватэры ААН у Нью-Ёрку.

У сваім уступным слове беларускі дыпламат падкрэсліў важнасць умацавання каардынацыі партнёрскіх сувязяў паміж урадамі дзяржаў, установамі ААН, прыватным сектарам і грамадзянскай супольнасцю ў мэтах барацьбы з гандлем людзьмі, асабліва жанчынамі і дзецьмі. В.Рыбакоў таксама адзначыў ключавую ролю ў гэтай працы Міжустановачнай каардынацыйнай групы па барацьбе з гандлем людзьмі (ІКАТ), створанай у адпаведнасці з рэзалюцыяй Генеральнай Асамблеі ААН 61/180, а таксама Групы сяброў, якія аб'ядналіся ў барацьбе з гандлем людзьмі, каардынатарам якой з'яўляецца Беларусь.

У мерапрыемстве прынялі ўдзел шэраг дзяржаў на ўзроўні кіраўнікоў урадаў, а таксама прадстаўнікі кіраўніцтва Упраўлення по наркотыках і злачыннасці ААН, «ААН-жанчыны» і міжнародных няўрадавых арганізацый.

версія для друку

Відэа МЗС

Aрхіў

Афіцыйныя інтэрнэт-рэсурсы