Памер шрыфта:

Аб удзеле намесніка Міністра замежных спраў А.Дапкюнаса ў адкрыцці інфармацыйнага дня НАТА і сустрэчы з намеснікам Генеральнага сакратара НАТА

16 кастрычніка 2019 г.

16-10-2019

16 кастрычніка 2019 г. намеснік Міністра замежных спраў Беларусі Андрэй Дапкюнас узяў удзел у адкрыцці інфармацыйнага дня праграмы НАТА «Навука дзеля міру і бяспекі», які арганізаваны Дзяржаўным камітэтам па навуцы і тэхналогіях і Нацыянальнай акадэміяй навук Беларусі пры садзейнічанні Міністэрства замежных спраў.

Да даведкі. Праграма «Навука дзеля міру і бяспекі» (ПДМБ) уяўляе сабой інструмент НАТА, які ставіць сваёй мэтай садзейнічанне развіццю супрацоўніцтва і дыялогу з усімі партнёрамі на аснове навуковых даследаванняў, інавацый, абмену вопытам. У рамках праграмы забяспечваецца фінансаванне і экспертная падтрымка даследаванняў у сферы бяспекі, якія праводзяцца сумесна дзяржавай-членам альянсу і краінай-партнёрам. За час свайго існавання ў рамках ПДМБ сфарміравана шырокая міжнародная сетка, якая складаецца з прадстаўнікоў навуковага і экспертнага супольнасцяў дзяржаў-членаў НАТА і краін-партнёраў. Штогод у рамках мерапрыемстваў праграмы прымаюць удзел каля 2000 экспертаў. Беларусь удзельнічае ў гэтай праграме з 1992 года.

Намеснік Міністра правёў сустрэчу з намеснікам Генеральнага сакратара НАТА па новых выкліках бяспекі Антоніё Місіролі, які ўзначальваў делегацыю Паўночнаатлантычнага альянса на інфармацыйным дні ў Мінску.

Да даведкі. А.Місіролі стаў найвышэйшым за апошнія 27 гадоў прадстаўніком кіраўніцтва сакратарыяту Паўночнаатлантычнага альянсу, які наведаў Беларусь. У 1992 годзе адбыўся візіт у Беларусь Генеральнага сакратара НАТА М.Вэрнэра.

Суразмоўцы адзначылі паступовую тэндэнцыю паляпшэння адносін Беларусі і НАТА, абмеркавалі пытанні развіцця супрацоўніцства Беларусі з краінамі-сябрамі і партнёрамі НАТА ў розных галінах, у тым ліку ў галіне барацьбы з новымі выклікамі і пагрозамі, уключаючы тэрарызм.

А.Дапкюнас падкрэсліў гатоўнасць беларускага боку да канструктыўнага дыялогу і ўзаемадзеянню з НАТА на ўзаемапаважлівай і раўнапраўнай аснове.

Намеснік Міністра праінфармаваў А.Місіролі аб выніках міжнароднай канферэнцыі высокага ўзроўню ”Барацьба з тэрарызмам пры дапамозе інавацыйных падыходаў і выкарыстання новых тэхналогій“, якая адбылася ў Мінску 3-4 верасня 2019 г. Беларускі дыпламат прыцягнуў увагу да ініцыятыў Беларусі па стварэнні ”пояса лічбавага добрасуседства“, а таксама распрацоўцы дэкларацыі аб неразмяшчэнні ракет сярэдняй і меншай далёкасці ў Еўропе, адзначыўшы, што прапановы белорускага боку накіраваны на зніжэнне канфрантацыі, аднаўленне даверу і ўмацаванне дабразычлівых сувязяў паміж краінамі.

версія для друку

Відэа МЗС

Aрхіў

Афіцыйныя інтэрнэт-рэсурсы