Памер шрыфта:

Аб удзеле намесніка Міністра замежных спраў Беларусі А.Краўчанкі ў цырымоніі адкрыцця новага офісу аддзялення Пасольства Фінляндыі ў Мінску

18 красавіка 2019 г.

18-04-2019

18 красавіка 2019 г. намеснік Міністра замежных спраў Рэспублікі Беларусь Алег Краўчанка ўзяў удзел ва ўрачыстай цырымоніі адкрыцця новага офісу аддзялення Пасольства Фінляндыі ў г.Мінску.

У сваім выступленні А.Краўчанка падкрэсліў сяброўскі і актыўны характар дыялогу паміж Беларуссю і Фінляндыяй, супадзенне інтарэсаў па многіх напрамках двухбаковага і шматбаковага супрацоўніцтва, уключаючы пытанні бяспекі ў еўрапейскім рэгіёне.

У рамках мерапрыемства адбылася сустрэча А.Краўчанкі з намеснікам Дзяржаўнага сакратара па знешніх эканамічных сувязях Міністэрства замежных спраў Фінляндыі Марку Кейняненам.

Падчас сустрэчы намеснікі кіраўнікоў знешнепалітычных ведамстваў дзвюх краін зрабілі акцэнт на абмеркаванні двухбаковага эканамічнага супрацоўніцтва, а таксама ўступленні Беларусі ў СГА.

З улікам надыходзячага ў другой палове 2019 года старшынства Фінляндыі ў Савеце ЕС асаблівая ўвага была нададзена ўзаемадзеянню па лініі Беларусь-ЕС, мерапрыемствам, прысвечаным 10-годдзю Ўсходняга партнёрства ЕС.

версія для друку

Відэа МЗС

Aрхіў

Афіцыйныя інтэрнэт-рэсурсы