Памер шрыфта:

Аб сустрэчы намесніка Міністра замежных спраў Беларусі А.Дапкюнаса з парламенцкай дэлегацыяй Інданэзіі

17 верасня 2018 г.

17-09-2018

17 верасня 2018 г. адбылася сустрэча намесніка Міністра замежных спраў Рэспублікі Беларусь Андрэя Дапкюнаса з парламенцкай дэлегацыяй Інданэзіі, якая знаходзіцца з візітам у Беларусі.

У склад дэлегацыі, якую ўзначаліў старшыня інданезійска-беларускай парламенцкай групы дружбы Савета народных прадстаўнікоў Рэспублікі Інданезія Аданг Судражат, увайшлі больш за 10 дэпутатаў розных камісій інданэзійскага парламента.

У сустрэчы ў МЗС прыняў таксама ўдзел старшыня Пастаяннай камісіі па эканамічнай палітыцы Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, кіраўнік рабочай групы Нацыянальнага сходу па супрацоўніцтве з парламентам Інданэзіі Уладзіслаў Шчэпаў.

Падчас перагавораў абмеркаваны стан і перспектывы развіцця беларуска-інданезійскага ўзаемадзеяння, магчымасці ўплыву парламенцкіх груп дружбы як на яго актывізацыю, так і на пошук новых напрамкаў супрацоўніцтва паміж дзвюма краінамі.

Суразмоўцы правялі дэталёвую інвентарызацыю двухбаковых пагадненняў, якія патрабуюць сваёй ратыфікацыі, і праектаў міждзяржаўных дамоўленасцей, якія могуць быць узгоднены ў бліжэйшы час. Была закранута тэма абмену візітамі паміж дзвюма краінамі на высокім узроўні і пытанне важнасці адкрыцця пасольства Інданезіі ў Беларусі. Суразмоўцы пагадзіліся ў мэтазгоднасці актывізацыі прамых кантактаў паміж дзелавымі коламі дзвюх дзяржаў, у тым ліку праз выкарыстанне магчымасцей супрацоўніцтва паміж гандлёва-прамысловымі палатамі Беларусі і Інданезіі.

На сустрэчы быў падкрэслены значны патэнцыял развіцця двухбаковых адносін і адзначана гатоўнасць бакоў да актывізацыі палітычнага, гандлёвага і іншых напрамкаў узаемадзеяння, умацаванню дагаворна-прававой базы міждзяржаўных адносін і традыцый супрацоўніцтва, а таксама ўзаемнай падтрымцы ў міжнародных арганізацыях.

русская версия   English version

версія для друку

Відэа МЗС

Aрхіў

Афіцыйныя інтэрнэт-рэсурсы