Памер шрыфта:

Аб удзеле беларускай дэлегацыі ў 69-й сесіі Выканкама Упраўлення Вярхоўнага камісара ААН па справах бежанцаў

03 кастрычніка 2018 г.

03-10-2018

З 1 па 5 кастрычніка 2018 г. у Жэневе праходзіць 69-я сесія Выканаўчага камітэта праграмы Упраўлення Вярхоўнага камісара ААН па справах бежанцаў (УВCБ). У сесіі бярэ ўдзел дэлегацыя Беларусі на чале з Пастаянным прадстаўніком пры Аддзяленні ААН і іншых міжнародных арганізацыях у Жэневе Юрыем Амбразевічам.

2 кастрычніка ў рамках агульнай дыскусіі адбылося выступленне кіраўніка нацыянальнай дэлегацыі, у якім ён падтрымаў працу УВСБ, накіраваную на абарону бежанцаў і асоб без грамадзянства, і даў разгорнутую ацэнку праекту глабальнага пагаднення па бежанцам, які распрацоўваўся ў Жэневе на працягу гэтага года.

Кіраўнік беларускай дэлегацыі акцэнтаваў увагу на ініцыятыве Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь аб пачатку маштабнага глабальнага дыялогу па бяспецы, рэалізацыя якога будзе спрыяць, сярод іншых фактараў, ліквідацыі такіх першапрычын, якія ляжаць у аснове масавага вымушанага перамяшчэння, як вайны і канфлікты.

 

версія для друку

Відэа МЗС

Aрхіў

Афіцыйныя інтэрнэт-рэсурсы