Памер шрыфта:

Аб сустрэчы намесніка Міністра замежных спраў Беларусі А.Дапкюнаса з Часовым павераным у справах Судана

18 студзеня 2018 г.

18-01-2018

18 студзеня 2018 г. адбылася сустрэча намесніка Міністра замежных спраў Рэспублікі Беларусь Андрэя Дапкюнаса з Часовым павераным у справах Рэспублікі Судан у Рэспубліцы Беларусь Файсалам Абдэльазімам Салімам.

У якасці прыярытэтных разгледжаны пытанні падтрымання міждзяржаўных кантактаў на вышэйшым і высокім узроўні, ход і перспектывы рэалізацыі сумесных праектаў у галіне прамысловасці, сельскай гаспадаркі, энергетыкі, прыродных рэсурсаў і іншых сферах.

Гэтыя і іншыя напрамкі ўзаемадзеяння будуць дэталёва абмеркаваны ў рамках 4-га пасяджэння Сумеснай беларуска-суданскай камісіі па супрацоўніцтве, якое адбудзецца ў г.Хартуме ў студзені 2018 года.

Падчас размовы таксама абмеркаваны арганізацыйныя пытанні дзейнасці Пасольства Судана, якое адкрылася ў г. Мінску ў снежні 2017 года.

русская версия      English version

версія для друку

Відэа МЗС

Aрхіў

Афіцыйныя інтэрнэт-рэсурсы