Памер шрыфта:

Аб сустрэчы Міністра замежных спраў Беларусі У.Макея з Паслом Сірыі

09 студзеня 2019 г.

09-01-2019

9 студзеня 2019 г. адбылася сустрэча Міністра замежных спраў Рэспублікі Беларусь Уладзіміра Макея з Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Сірыйскай Арабскай Рэспублікі ў Рэспубліцы Беларусь Басамам Абдуль Маджыдам з нагоды завяршэння яго дыпламатычнай місіі ў нашай краіне.



У.Макей выказаў падзяку Паслу Сірыі за актыўную плённую работу на працягу пяці гадоў, накіраваную на ўмацаванне беларуска-сірыйскага супрацоўніцтва.



Падчас сустрэчы пацверджана нязменнасць пазіцыі Беларусі па падтрымцы незалежнасці і тэрытарыяльнай цэласнасці Сірыі, а таксама гатоўнасць нашай краіны садзейнічаць аднаўленню сірыйскай эканомікі.

Бакі дасягнулі дамоўленасці аб актывізацыі палітычнага дыялогу паміж дзвюма краінамі, а таксама абмеркавалі актуальныя пытанні развіцця беларуска-сірыйскіх адносін у гандлёва-эканамічнай і гуманітарнай сферах.

русская версия    English version

версія для друку

Відэа МЗС

Aрхіў

Афіцыйныя інтэрнэт-рэсурсы