Памер шрыфта:

Аб візіце намесніка Міністра замежных спраў Беларусі А.Дапкюнаса ў Шанхай

06 лістапада 2018 г.

06-11-2018

6 лістапада 2018 г. у рамках візіту ў г.Шанхай (КНР) у складзе афіцыйнай дэлегацыі Беларусі для ўдзелу ў першай Кітайскай міжнароднай выставе імпарту намеснік Міністра замежных спраў Рэспублікі Беларусь Андрэй Дапкюнас прыняў удзел у цырымоніі адкрыцця нацыянальнага выставачнага павільёна Рэспублікі Беларусь.

У Кітайскай міжнароднай выставе імпарту ў Шанхаі, у падрыхтоўцы да якой Міністэрства замежных спраў актыўна садзейнічала беларускім вытворцам, удзельнічаюць прадстаўнікі кіраўніцтва органаў дзяржаўнага кіравання і суб'ектаў гаспадарання Рэспублікі Беларусь.

У рамках падрыхтоўкі да года адукацыі Беларусі і Кітая А.Дапкюнас наведаў Усходне-кітайскі педагагічны ўніверсітэт, адзін з найстарэйшых універсітэтаў Шанхая, на базе якога з 2012 года дзейнічае першы ў Кітаі цэнтр вывучэння Беларусі. Падчас размовы з кіраўніцтвам універсітэта і Інстытута міжнародных адносін намеснік Міністра адзначыў важную ролю акадэмічных цэнтраў вывучэння Беларусі ў збліжэнні беларускага і кітайскага народаў і ўмацаванні міждзяржаўнага падмурка ўзаемнай падтрымкі і ўзаемаразумення.

Напярэдадні адкрыцця выставы намеснік Міністра прыняў удзел у Міжнародным эканамічным і гандлёвым форуме “Хунцяо”, на якім былі абмеркаваны праблемы развіцця міжнароднага гандлю ў кантэксце эканамічнай глабалізацыі, інавацый і інвестыцый.

6 лістапада А.Дапкюнас у якасці кіраўніка дэлегацыі беларускіх прадстаўнікоў таксама наведаў парк высокіх тэхналогій «Чжанцзян» (раён Пудун).

З кіраўніцтвам парку высокіх тэхналогій «Чжанцзян» і шэрага кампаній-рэзідэнтаў свабоднай эканамічнай зоны г.Шанхая, якія працуюць у галіне робататэхнікі і вытворчасці электрычнага аўтатранспарта, А.Дапкюнас абмеркаваў магчымасці прыходу высокатэхналагічных кітайскіх кампаній у Беларусь у якасці рэзідэнтаў Кітайска-беларускага індустрыяльнага парку “Вялікі камень”.

    русская версия    English version

версія для друку

Відэа МЗС

Aрхіў

Афіцыйныя інтэрнэт-рэсурсы