Áåëàðóñü . Ôàêòû

Аб сустрэчы намесніка Міністра замежных спраў Беларусі А.Краўчанкі з дэлегацыяй Еўрапейскай камісіі

10-03-2020

10 сакавіка 2020 г. намеснік Міністра замежных спраў Рэспублікі Беларусь Алег Краўчанка сустрэўся з дэлегацыяй Еўрапейскай камісіі на чале з выканаючым абавязкі намесніка Генеральнага дырэктара па энергетыцы Массімма Гаррыббай.

У сустрэчы з беларускага боку таксама прынялі ўдзел намеснік Міністра энергетыкі Міхаіл Міхадзюк, намеснік Міністра па надзвычайных сітуацыях Анатоль Даўгалевец, а таксама начальнік Дзяржатамнагляду Вольга Лугаўская.

Бакі абмеркавалі стан і перспектывы супрацоўніцтва ў сферы ядзернай бяспекі.