Памер шрыфта:

Аб сустрэчы Пасла Беларусі І.Сокала з Міністрам інфраструктуры Украіны

18 красавіка 2019 г.

18-04-2019

17 красавіка 2019 г. у рамках рабочай паездкі ў Кіеўскую вобласць Украіны адбылася сустрэча Надзвычайнага і Паўнамоцнага Пасла Рэспублікі Беларусь ва Украіне Ігара Сокала з Міністрам інфраструктуры Украіны Уладзімірам Амелянам.

Да даведкі: У Кіеўскай вобласці на ўчастку аўтамабільнай дарогі М-05 Кіеў-Адэса праводзіць дарожныя працы беларускі “Будаўніча-мантажны трэст № 8”.

У сустрэчы таксама прынялі ўдзел кіраўнік Дзяржаўнага агенцтва аўтамабільных дарог Украіны Славамір Новак, дырэктар беларуска-ўкраінскай кампаніі ТАА “Белаўтадар-Україна” Юры Настэнка.

Абмеркаваны ход дарожна-будаўнічых работ, праблемныя пытанні, якія ўзнікаюць пры выкананні беларускімі спецыялістамі работ у Украіне, а таксама перспектывы далейшага развіцця двухбаковага супрацоўніцтва.

русская версия   English version

версія для друку

Відэа МЗС

Aрхіў

Афіцыйныя інтэрнэт-рэсурсы