Áåëàðóñü . Ôàêòû

Аб сустрэчы Першага намесніка Міністра замежных спраў Беларусі А.Еўдачэнкі з Паслом Германіі

03-03-2020

3 сакавіка 2020 г. Першы намеснік Міністра замежных спраў Рэспублікі Беларусь Андрэй Еўдачэнка сустрэўся з Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Федэратыўнай Рэспублікі Германія ў Рэспубліцы Беларусь Манфрэдам Хутэрэрам.

Германскаму боку прадстаўлена актуальная інфармацыя аб развіцці беларускай эканомікі, падыходах да дыверсіфікацыі знешнеэканамічных сувязей, беларуска-расійскім супрацоўніцтве, у прыватнасці, у фармаце Саюзнай дзяржавы, прыярытэтах старшынства Рэспублікі Беларусь у ЕАЭС у бягучым годзе.

Бакі абмеркавалі магчымасці далейшага развіцця ўзаемадзеяння, у тым ліку ў кантэксце беларускага старшынства ў ЕАЭС і будучага старшынства Германіі ў ЕС у другой палове 2020 года.