Памер шрыфта:

Аб сустрэчы намесніка Міністра замежных спраў Беларусі А.Дапкюнаса з кіраўніком дырэкцыі палітыкі бяспекі і міжнародных арганізацый МЗС Латвіі

08 лютага 2019 г.

08-02-2019

8 лютага 2019 г. напярэдадні чацвёртага раўнда штогадовых кансультацый паміж МЗС Беларусі і Латвіі па пытаннях міжнароднай і рэгіянальнай бяспекі адбылася сустрэча намесніка Міністра замежных спраў Рэспублікі Беларусь Андрэя Дапкюнаса з кіраўніком дырэкцыі палітыкі бяспекі і міжнародных арганізацый Міністэрства замежных спраў Латвійскай Рэспублікі Эдгарсам Скуям.


Падчас сустрэчы суразмоўцы абмяняліся думкамі па актуальных пытаннях рэгіянальнай і еўрапейскай бяспекі, абмеркавалі магчымасці ўмацавання супрацоўніцтва Беларусі і Латвіі ў палітычнай і ваенна-палітычнай галіне.

Беларускі і латвійскі дыпламаты станоўча ацанілі дынаміку развіцця двухбаковага дыялогу і дабрасуседзкага ўзаемадзеяння, падкрэслілі важнасць падтрымання рэгулярнага характару і забеспячэння максімальнай змястоўнасці кансультацый паміж знешнепалітычнымі ведамствамі Беларусі і Латвіі ў мэтах ўмацавання бяспекі і даверу паміж дзвюма краінамі, а таксама ў еўрапейскім рэгіёне.

А.Дапкюнас і Э.Скуя абмеркавалі перспектывы адказнага і дабразычлівага ўзаемадзеяння і ўзаемнай падтрымкі ініцыятываў дзвюх краін у міжнародных арганізацыях. Латвійскі дыпламат таксама выказаў удзячнасць Беларусі за дапамогу, аказаную ўлетку 2018 года ў тушэнні лясных і тарфяных пажараў у Латвіі.

версія для друку

Відэа МЗС

Aрхіў

Афіцыйныя інтэрнэт-рэсурсы