Памер шрыфта:

Аб сумесным пасяджэнні СМЗС, СМА і КССБ АДКБ у г.Астане

08 лістапада 2018 г.

08-11-2018

8 лістапада 2018 г. у г.Астане (Рэспубліка Казахстан) Міністр замежных спраў Рэспублікі Беларусь Уладзімір Макей прыняў удзел у сумесным пасяджэнні Савета міністраў замежных спраў, Савета міністраў абароны, Камітэта сакратароў саветаў бяспекі Арганізацыі Дагавора аб калектыўнай бяспецы (АДКБ).

У сустрэчы ўдзельнічалі міністры замежных спраў, міністры абароны, сакратары саветаў бяспекі дзяржаў — членаў АДКБ, а таксама выконваючы абавязкі Генеральнага сакратара Арганізацыі.

У сваім выступленні У.Макей прадставіў пазіцыю Беларусі па асноўных праблемах глабальнай і рэгіянальнай бяспекі, падкрэсліў важнасць калектыўных дзеянней для вырашэння задач, якія стаяць перад Арганізацыяй, выказаў шэраг прапаноў па ўдасканаленні знешнепалітычнага ўзаемадзеяння дзяржаў-членаў АДКБ.

На пасяджэнні бакі абмяняліся думкамі па актуальных тэмах міжнароднага парадку дня і абмеркавалі пытанні каардынацыі пазіцый у фармаце Арганізацыі і на міжнароднай арэне. Агучаны прыярытэтныя напрамкі дзейнасці АДКБ у перыяд старшынства Кыргызскай Рэспублікі ў Арганізацыі ў 2018-2019 гг.

Удзельнікі сумеснага пасяджэння ўзгаднілі шэраг дакументаў, якія перададзены на разгляд кіраўнікам дэлегацый падчас сесіі Савета калектыўнай бяспекі АДКБ.

    русская версия    English version

версія для друку

Відэа МЗС

Aрхіў

Афіцыйныя інтэрнэт-рэсурсы