Памер шрыфта:

Аб сустрэчы Пасла Беларусі С.Рачкова з Міністрам па справах дзяржаўных прадпрыемстваў Егіпта

10 красавіка 2019 г.

10-04-2019

9 красавіка 2019 г. Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь у Арабскай Рэспубліцы Егіпет Сяргей Рачкоў правёў сустрэчу з Міністрам па справах дзяржаўных прадпрыемстваў Егіпта Хішамам Анварам Таўфiкам.

З беларускага боку ў сустрэчы ўзяла ўдзел дэлегацыя ААТ «Мінскі аўтамабільны завод» пад кіраўніцтвам намесніка генеральнага дырэктара — камерцыйнага дырэктара Генадзя Скітова. Егіпецкія дзелавыя кругі на перамовах прадстаўлялі старшыня холдынгавай кампаніі па металургічнай прамысловасці Медхад Нафеи і старшыня Інжынернай аўтамабільнай кампаніі “EAMCO” Амін Ях'я Хусейн.

Падчас сустрэчы бакі абмеркавалі магчымасці выкарыстання грузавой тэхнікі ААТ «МАЗ», сумесна вырабленай на базе кампаніі «Helwan Machinery and Equipment» Міністэрства ваеннай прамысловасці Егіпта, для патрэб транспартных кампаній, якія ўваходзяць у структуру Міністэрства па справах дзяржаўных прадпрыемстваў, у мэтах развіцця сістэмы грузаперавозак Егіпта.

Акрамя таго, разгледжана магчымасць вытворчасці асобных мадэляў грузавой і пасажырскай тэхнікі ААТ «МАЗ» на базе кампаніі «Engineering Automotive Manufacturing Co.» з наступным выхадам сумеснай прадукцыі на рынкі трэціх краін.

Бакі таксама абмеркавалі перспектывы пастаўкі кар'ернай тэхнікі ААТ «БелАЗ» для патрэб горнарудных і металургічных кампаній Міністэрства па справах дзяржаўных прадпрыемстваў Егіпта ў мэтах рэалізацыі праектаў па здабычы карысных выкапняў у гэтай краіне.

версія для друку

Відэа МЗС

Aрхіў

Афіцыйныя інтэрнэт-рэсурсы