Памер шрыфта:

Аб сустрэчах намесніка Міністра замежных спраў Беларусі А.Дапкюнаса падчас візіту ў Індыю

18 кастрычніка 2018 г.

18-10-2018

17 кастрычніка 2018 г. намеснік Міністра замежных спраў Рэспублікі Беларусь Андрэй Дапкюнас, які знаходзіцца з візітам у Рэспубліцы Індыя, правёў шэраг сустрэч з кіраўнікамі індыйскіх дзяржаўных устаноў і прадстаўнікамі дзелавых колаў краіны.

На сустрэчы з Міністрам замежных спраў Індыі Сушмай Сварадж былі абмеркаваны магчымасці арганізацыі у 2019 годзе візітаў прадстаўнікоў Урада Індыі ў Беларусь.

Была адзначана важнасць захавання інтэнсіўнасці двухбаковых міждзяржаўных кантактаў на высокім узроўні для паспяховага ажыццяўлення перспектыўных праектаў беларуска-індыйскага супрацоўніцтва, перш за ўсё ў галінах гандлю, вытворчасці і інвестыцый. А.Дапкюнас інфармаваў аб станоўчых выніках палітычных кансультацый знешнепалітычных ведамстваў Беларусі і Індыі, якія адбыліся напярэдадні, і бачанне беларускім бокам асноўных напрамкаў развіцця двухбаковага ўзаемадзеяння. Міністр замежных спраў Індыі інфармавала аб сваім намеры наведаць Беларусь з візітам.

На сустрэчы з Дзяржаўным міністрам гандлю і прамысловасці Рэспублікі Індыя — сустаршынёй двухбаковай Міжурадавай камісіі па супрацоўніцтве ў галіне эканомікі, гандлю, прамысловасці, навукі, тэхналогій і культуры Ч.Р.Чоўдары была дасягнута дамоўленасць аб правядзенні ў бліжэйшы час у г.Жэневе сустрэчы экспертаў дзвюх краін для ўзгаднення тэксту двухбаковага пратаколу па пытанні далучэння Беларусі да Сусветнай гандлёвай арганізацыі. Намеснік Міністра адзначыў важнасць забеспячэння роўных і справядлівых умоў для ўдзелу прадпрыемства “БелАЗ” у тэндэры дзяржаўнай кампаніі “Вугаль Індыя” па закупцы тэхнікі для патрэб індыйскай вуглездабываючай галіны.

З улікам спрыяльных умоў, створаных падпісаным у верасні 2018 года пагадненнем аб узаемнай абароне інвестыцый, на сустрэчы былі абмеркаваны неабходныя меры для садзейнічання стварэнню ў п.Балбасава (Віцебская вобласць) беларуска-індыйскага вытворча-інвестыцыйнага кластара.

Падчас візіту намеснік Міністра замежных спраў таксама сустрэўся з прадстаўнікамі шэрага індыйскіх кампаній і сумесных прадпрыемстваў, якія актыўна супрацоўнічаюць з Беларуссю.

На перагаворах з кіраўнікамі “Belaz-Enrika Mining Equipments”, “Expotech International Ltd.”, “SRBH Motors Pvt. Ltd.”, “NRV Solutions” абмяркоўваліся стан і перспектывы рэалізацыі сумесных беларуска-індыйскіх праектаў, існуючыя перашкоды на шляхах пашырэння гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва паміж дзвюма краінамі і магчымасці для павышэння эфектыўнасці ўзаемадзеяння па лініі “бізнэс-бізнэс” і “бізнэс-дзяржаўныя структуры”.

  русская версия  English version

версія для друку

Відэа МЗС

Aрхіў

Афіцыйныя інтэрнэт-рэсурсы