Áåëàðóñü . Ôàêòû

Аб сустрэчы намесніка Міністра замежных спраў Беларусі А.Дапкюнаса з кіраўніком Прадстаўніцтва Міжнароднай арганізацыі па міграцыі ў Беларусі

03-03-2020

3 сакавіка 2020 г. намеснік Міністра замежных спраў Рэспублікі Беларусь Андрэй Дапкюнас сустрэўся з кіраўніком Прадстаўніцтва Міжнароднай арганізацыі па міграцыі (МАМ) у Беларусі Махым Аразмухамедавай з нагоды пачатку яе работы на гэтай пасадзе.

Намеснік Міністра замежных спраў адзначыў шматгадовае плённае супрацоўніцтва Беларусі і МАМ па пытаннях рэгулявання міграцыі, кіравання межамі, процідзеяння гандлю людзьмі і выказаў надзею, што праектная дзейнасць у Беларусі застанецца ў ліку асноўных прыярытэтаў новага кіраўніка Прадстаўніцтва МАМ.

А.Дапкюнас і М.Аразмухамедава абмеркавалі ўзаемадзеянне па пытаннях барацьбы з гандлем людзьмі і яе прадухілення ў кантэксце 10-гадовага юбілею з дня прыняцця Глабальнага плана дзеянняў ААН па барацьбе з гандлем людзьмі (2010 год), ініцыятарам распрацоўкі якога была Беларусь. Дамовіліся выкарыстоўваць гэты юбілей для ўмацавання на міжнародным і нацыянальным узроўнях намаганняў па барацьбе з гандлем людзьмі.