Áåëàðóñü . Ôàêòû

Аб тэлефоннай размове Міністра замежных спраў Беларусі У.Макея з Міністрам замежных спраў Латвіі

20-03-2020

20 сакавіка 2020 г. адбылася тэлефонная размова Міністра замежных спраў Беларусі Уладзіміра Макея з Міністрам замежных спраў Латвіі Эдгарсам Рынкевічсам.

Падчас размовы абмеркаваны пытанні ўзаемадзеяння па лініі ўсіх дзяржаўных структур, уцягнутых у работу па перамяшчэнню грамадзян праз агульную мяжу.

Адзначана эфектыўнае і канструктыўнае ўзаемадзеянне дзвюх краін, а таксама адсутнасць сур'ёзных сістэмных праблем па гэтым пытанні.

Э.Рынкевічс падзякаваў беларускаму боку за магчымасць транзіту латвійскіх грамадзян з трэціх краін праз “Нацыянальны аэрапорт Мінск”.

Міністры абмеркавалі таксама магчымасці кантактаў палітычнага ўзроўню ў бліжэйшай перспектыве.