Áåëàðóñü . Ôàêòû

Аб сустрэчы Міністра замежных спраў Беларусі У.Макея з Міністрам замежных спраў і знешняга гандлю Венгрыі

03-03-2020

3 сакавіка 2020 г. адбылася сустрэча Міністра замежных спраў Рэспублікі Беларусь Уладзіміра Макея з Міністрам замежных спраў і знешняга гандлю Венгрыі Петэрам Сіярта, які знаходзіўся ў нашай краіне з рабочым візітам.

Падчас перамоваў разгледжаны шырокі спектр пытанняў двухбаковага і міжнароднага парадку дня. Бакі абмяняліся меркаваннямі па бягучых эканамічных праектах і вызначылі прыярытэтныя напрамкі ўзаемадзеяння на бягучы год.

Па выніках сустрэчы кіраўнікі знешнепалітычных ведамстваў Беларусі і Венгрыі падпісалі Праграму супрацоўніцтва паміж міністэрствамі замежных спраў дзвюх краін на 2020 год.

У рамках візіту таксама адбыліся сустрэчы П.Сіярта са старшынёй ніжняй палаты беларускага парламента, кіраўнікамі міністэрстваў эканомікі, сельскай гаспадаркі і харчавання, а таксама беларускімі прадпрымальнікамі, зацікаўленымі ў развіцці дзелавога супрацоўніцтва з венгерскім бізнесам.